Даляр апусціўся ніжэй за 2,60 рубля

На таргах 11 сакавіка даляр патаннеў больш чым на адну капейку (-0,0116) да 2,5932.

11.03.2021 / 13:07

Найбольшы курс даляра ў гэтым годзе быў на таргах 3 лютага — 2,6404. У пачатку года амерыканская валюта каштавала 2,5789.

Еўра сёння вырас на 0,0023 да 3,0980.

Расійскі рубель павялічыўся на 0,0082 да 3,5280 за 100 адзінак.

Nashaniva.com