Мінздароўя: За суткі 837 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 837 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1009 чалавек. 

11.03.2021 / 14:35

Учора было 609 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 298 960 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 289 622 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 2 070 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 16 800 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 048 874 тэсты.