За надпіс на плоце «СБ — с… бойцеся» мужчыну пакаралі годам хіміі
У Савецкім судзе Мінску 11 сакавіка вынеслі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства») супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с… бойцеся». Суддзя Аляксандр Воўк асудзіў мужчыну на адзін год «хіміі». Менавіта такое пакаранне прасіў для абвінавачанага пракурор, паведамляюць праваабаронцы.
11.03.2021 / 18:38
Пацярпелымі ў справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дома «Беларусь сегодня»: Міхаіл Лябедзік, Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крат, Раман Рудзь.
Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў Юрыя вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 КК, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Юрый працаваў у адной з лагістычных кампаній. Той плот, на якім Юрый зрабіў надпіс, знаходзіцца каля офіса, дзе ён працуе. Да суда яго трымалі пад вартай з 12 студзеня. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.