У Гомелі двое мужчын выпрабавалі пнеўматычную вінтоўку адзін на адным

11.03.2021 / 21:02

У Гомелі двое мужчын выпрабавалі пнеўматычную вінтоўку адзін на адным. Ім спатрэбілася медыцынская дапамога.

Двое сяброў бавілі вечар разам, не абышлося без спіртнога. Гаспадар кватэры вырашыў пахваліцца пакупкай — пнеўматычнай вінтоўкай МР-512. Хацеў паказаць яе ў дзеянні і прапанаваў сябру пабыць мішэнню. Госць пагадзіўся. Мужчына стрэліў яму ў спіну з адлегласці 4 м. Такі ж трук паўтарыў і прыяцель.

Раніцай абодва сябра звярнуліся ў бальніцу па дапамогу ў выманні куль з цел. Заявы пісаць не сталі.

Nashaniva.com