Наведвальнік пагражаў нажом у магілёўскім судзе

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пажылы мужчына пагражаў нажом паставому міліцыянеру на ўваходзе.

11.03.2021 / 22:44

Супрацоўнік папярэдзіў парушальніка аб прымяненні зброі, аднак той не рэагаваў. У выніку нападніка затрымаў нарад Дэпартамента аховы.

У дачыненні да 54-гадовага магілёўца заведзеная крымінальная справа за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Як паведамлялася раней, пасля затрымання мужчыну стала блага, проста з будынка суда яго забрала хуткая дапамога.

Дагэтуль невядома, чаго дамагаўся наведвальнік з нажом.

Nashaniva.com