У Расонскім раёне мужчына збіў у бібліятэцы качаргой дзвюх жанчын, адна з іх памерла

Днём 9 сакавіка п'яны мужчына прыйшоў у бібліятэку-клуб, дзе ўбачыў сваю 49-гадовую сужыцельку і сястру. Яны выпівалі, піша БелТА.

12.03.2021 / 13:11

БелТА

Ён узяў качаргу і пачаў біць жанчын. Пасля з месца здарэння ўцёк. Калі пра здарэнне даведаўся брат 49-гадовай жанчыны, ён патэлефанаваў у хуткую дапамогу і міліцыю. Аднак жанчыну выратаваць не ўдалося, яна памерла ў бальніцы.

Мужчына быў затрыманы ў той жа дзень. Утрыманне алкаголю склала 1,5 праміле.

Высветлілася, што гэта кампанія выпівала разам раніцай.