У Славакіі пасля прышчэпкі ад кавіду памерла 38-гадовая жанчына

Прышчэпка была зроблена вакцынай вытворчасці брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca. Як паведамляе славацкае тэлебачанне, пасля ін'екцыі ў сярэдзіне лютага першай дозы вакцыны ў настаўніцы сярэдняй школы паднялася тэмпература, пачаўся моцны галаўны боль, болі ў суставах і ў месцы ўвядзення прэпарата.

13.03.2021 / 11:24

Праз тыдзень пасля гэтага яе ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу, і яшчэ праз некалькі дзён яна памерла.

Бацька жанчыны абвінаваціў у яе смерці вытворцаў вакцыны і запатрабаваў спыніць яе выкарыстанне. У Славакіі прэпаратам ад AstraZeneca прышчапляюць выкладчыкаў пачатковых і сярэдніх школ.

Яшчэ адзін выпадак смерці пасля прышчэпкі быў зафіксаваны ў Харватыі. Паводле звестак нацыянальнага тэлебачання, 91-гадовая жанчына памерла ў выніку лёгачнай эмбаліі (тромб у лёгачнай артэрыі). Раней яна была прышчэпленая прэпаратам AstraZeneca, аднак прычынна-выніковую сувязь пакуль выявіць немагчыма.

Nashaniva.com