18 сакавіка ў Гродне — прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана

Гродзенская прэзентацыя доўгачаканага перакладу кнігі нямецкага гісторыка Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднееўрапейскага места» адбудзецца ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Пачатак: 19.00.

17.03.2021 / 09:40

Фармат прэзентацыі: з удзелам аўтара (у анлайн рэжыме), рэдактараў, а таксама іншых асоб, якія спрычыніліся да выхаду гэтай кнігі.

На прэзентацыі можна будзе набыць выданне.

Кніга мае 400 старонак і выйшла ў цвёрдай вокладцы.

Змест кнігі можна пабачыць на сайце Arche.

Даведкі па тэлефоне: (029) 985-84-76, (29) 550-79-69.

Nashaniva.com