Грэцыя таксама адкрывае з мая турыстычны сезон. Што спатрэбіцца для адпачынку
Грэцыя можа адкрыць турыстычны сезон да 14 мая. Прычым улады краіны гатовыя прыняць такое рашэнне, нават калі Еўрасаюз не акажа адпаведнай падтрымкі.
17.03.2021 / 08:01
Wikimedia Commons
Беларусам для ўезду ў Грэцыю, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца адмоўны вынік ПЛР-тэсту. Таксама на мяжы будуць праводзіць выбарачныя праверкі.
Калі ў турыста на мяжы з Грэцыяй будзе знойдзены каранавірус, яго адправяць у спецыяльны гатэль-ізалятар на тэрыторыі краіны.
Абавязковым патрабаваннем будзе захаванне масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах.
Некалькі дзён раней адкрыццё турыстычнага сезона анансавала Балгарыя.