Пасла Беларусі ў Расіі ўпаўнаважылі абмяркоўваць пагадненне па газе

Савет міністраў Беларусі ўпаўнаважыў пасла рэспублікі ў Расіі Уладзіміра Сямашку праводзіць перамовы па праекце змены пагаднення паміж Мінскам і Масквой у газавай сферы і падпісваць пратакол аб унясенні змен пры дасягненні адпаведных дамоўленасцяў.

17.03.2021 / 08:10

БелТА

Пра гэта гаворыцца ў пастанове беларускага ўрада, апублікаванай у сераду на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша ТАСС.

Згодна з пастановай пасол Беларусі таксама атрымлівае паўнамоцтвы падпісаць гэты пратакол «пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта».