Больш як у паловы жыхароў Санкт-Пецярбурга выявілі антыцелы да каранавіруса
Такія вынікі даследавання Еўрапейскага ўніверсітэта з некалькімі клінікамі і лабараторыямі, паведаміла РБК.
17.03.2021 / 08:50
Антыцелы выявілі ў 53,4% чалавек з рэпрэзентатыўнай выбаркі. Аналізы ў іх узялі ў пачатку лютага.
З улікам паправак на адчувальнасць тэстаў, аўтары даследавання зрабілі выснову, што антыцелы ёсць прыкладна ў 2,5 мільёнаў жыхароў Санкт-Пецярбурга.
Афіцыйна ў Санкт-Пецярбургу выявілі 382 тысячы выпадкаў COVID-19, ад якога памерлі 11 743 чалавекі.