Спіс мінскіх вуліц, якія варта аб’яджаць падчас залевы

У сталіцы ліе як з сотні вёдраў. Некаторыя вуліцы ўжо затопленыя.

12.06.2009 / 15:05

У сталіцы пайшоў моцны дождж. Традыцыйна некаторыя вуліцы могуць быць затопленыя:

Найчасцей гэта адбываецца на плошчы Бангалор, Нямізе, праспекце Дзяржынскага, вуліцах Харкаўская, Сталетава, скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі, праспекце Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, вуліцах Маскоўская і Талстога.