Ад сёння ў пешаходаў будуць правяраць наяўнасць флікераў
У Беларусі з 19 па 24 сакавіка будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь у бяспецы!», накіраваная на прадухіленне ДТЗ з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху, паведамляюць Мінск-навіны.
19.03.2021 / 07:34
pixabay.com
Паўсюдна нарады ДАІ будуць набліжаны да нерэгуляваных пешаходных пераходаў. Супрацоўнікі ДПС пракантралююць участкі дарог, вуліцы населеных пунктаў, дзе рызыка траўматызму пешаходаў і веласіпедыстаў найбольш вялікая.
Таксама правераць выкарыстанне флікераў.