Кіроўца з 2,42 праміле алкаголю ўрэзаўся ў аўтобус у Мінску

Здарэнне адбылося ў аўторак у 19.20 на вуліцы Паўднёвая магістраль, паведамляе ДАІ.

17.03.2021 / 10:49

Фота ДАІ

«Опель» рухаўся ў напрамку вул. Валадзько. Мужчына здзейсніў наезд на аўтобус гарадскога маршруту. Апошні спыніўся на забараняльны сігнал святлафора.

Пацярпелых няма, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Вынік агляду паказаў 2,42 праміле алкаголю ў выдыханым паветры.