Палітвязень Дзмітры Фурманаў спыніў галадоўку
Ён галадаў з 11 па 15 сакавіка, нагадвае Радыё Свабода.
17.03.2021 / 12:07
Прычынамі для галадоўкі ён назваў несправядлівае да яго стаўленне. 9 сакавіка яго пасадзілі ў карцар на 5 сутак. Таксама ўжо месяц яго па-за межамі камеры пераводзяць у кайданках, нібыта ён уяўляе небяспеку для іншых.
Дзмітрый Фурманаў быў затрыманы на пікеце 29 мая ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342).