У Беларусь вярнуліся першыя буслы

Першых буслоў заўважылі ў Брэсцкай вобласці, паведамляе «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 

18.03.2021 / 15:37

15 сакавіка там зарэгістраваныя сем птушак.

Марыя Карповіч убачыла дзве пары белых буслоў перад Пружанамі і яшчэ адну бліжэй да Ружанаў.

Фота Паўла Мугі, ptushki.org

16 сакавіка Павел Муга назіраў аднаго бусла на гняздзе ў вёсцы Малькавічы Столінскага раёна.