Рамонт аднаго з выхадаў са станцыі метро «Кастрычніцкая» працягнулі яшчэ на два тыдні
Пра гэта паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна.
19.03.2021 / 08:56
«У сувязі з правядзеннем неабходнага комплексу работ, у перыяд з 20 сакавіка па 2 красавіка падоўжаны рамонт выхада № 1-2 станцыі «Кастрычніцкая». У гэты перыяд гэты выхад будзе цалкам зачынены», — гаворыцца ў паведамленні.
Выхад № 1-2 станцыі «Кастрычніцкая» закрылі 26 лютага з-за рамонту. Планавалася, што ён адкрыецца 19 сакавіка.