У Даніі афіцыйна пачалі выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviderusland «на знак павагі да беларускага народа і яго мірнага пратэсту»
МЗС прыняло такое рашэньне на знак павагі да беларускага народу і ягонага мірнага пратэсту.
19.03.2021 / 09:13
Міністэрства замежных спраў Даніі з 18 сакавіка перастала выкарыстоўваць назву Hviderusland («Белая Расія») ў афіцыйнай практыцы, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на выданьне dr.dk.
МЗС прыняло такое рашэньне на знак павагі да беларускага народу і ягонага мірнага пратэсту, сказаў міністар замежных спраў Jeppe Kofod.
Прадстаўніца асацыяцыі «Сябры Беларусі ў Даніі» Анастасія Расмусэн выказала спадзяваньне, што з часам назву Belarus датчане пачнуць выкарыстоўваць і ў неафіцыйным ужытку.
У той жа дзень, 18 сакавіка, Данія абʼявіла пра стварэньне фонду для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, Украіне, Грузіі, Малдове, Армэніі і Азэрбайджане. У ім 50 мільёнаў крон — гэта каля 8 мільёнаў даляраў у пераліку.