Хабіб Нурмагамедаў завяршыў кар'еру

У змешаных адзінаборствах 32-гадовы баец атрымаў 29 перамог у 29 паядынках.

19.03.2021 / 09:37

Чэмпіён UFC у лёгкай вагавой катэгорыі расіянін Хабіб Нурмагамедаў афіцыйна завяршыў кар'еру. Пра гэта паведаміў у Twitter кіраўнік UFC Дэйна Уайт.

У кастрычніку 2020 года Нурмагамедаў трэці раз абараніў тытул чэмпіёна UFC у лёгкай вазе. Пасля бою супраць амерыканца Джасціна Гейджы ён абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар'еры.

Усяго 32-гадовы Нурмагамедаў правёў у змешаных адзінаборствах 29 баёў, не пацярпеўшы ніводнай паразы. Паядынак з Гейджы стаў для расійца першым пасля смерці бацькі і трэнера Абдулманапа Нурмагамедава, які памёр пасля заражэння каранавірусам.

Nashaniva.com