Карач пра «Голас»: Тэхналогіі не даюць гарантый ад фальсіфікацый, калі яны ў руках фальсіфікатараў

Кіраўніца ініцыятывы «Наш дом» Вольга Карач адрэагавала на заклік Святланы Ціханоўскай выказацца ў сістэме «Голас» за перамовы.

19.03.2021 / 09:58

«Ці верыце вы, што гэта рэальныя лічбы на Голасе?», — спыталі ў Карач ў тэлеграм-суполцы «Лямпавы чат», дзе гуртуецца каля 1000 яе прыхільнікаў. 

«Не. Не веру, але гэта таксама добры ўрок — любыя, нават самыя сучасныя тэхналогіі не даюць гарантый ад фальсіфікацый, калі яны ў руках фальсіфікатараў», — адказала яна.

Вольга Карач

«Хартыя» і блізкія да яе рэсурсы таксама негатыўна паставіліся да закліку Ціханоўскай.

Сайт нават не паведаміў пра саму ініцыятыву. А Андрэй Саннікаў без ніякіх каментароў размясціў у фэйсбуку здымак з катлетамі. 

Чытайце таксама. Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Па стане на 09:00 19 сакавіка ў чат-боце «Голасу» прагаласавала больш за 430 тысяч чалавек.

Nashaniva.com