Да пінскага журналіста а 6.30 ламіліся невядомыя — цяпер ён не выходзіць на сувязь
У яго калегі таксама недаступны тэлефон.
19.03.2021 / 10:02
Віктар Ярашук і Андрэй Якімуш. Фота Media-Polesye
Не выходзяць на сувязь пінскія журналісты, пра гэта паведаміла галоўны рэдактар «Медыя-Палесся» Святлана Гарда, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Сёння а 6.30 да відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» Андрэя Якімуша ў дзверы ламіліся невядомыя. Пра гэта ён паспеў паведаміць калегу. Цяпер Якімуш на сувязь не выходзіць.
Таксама недаступны тэлефон журналіста Віктара Ярашука. Як стала вядома пазней, у яго ідзе ператрус.
Абодва журналісты раней адбылі «суткі» па 23.34.