Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 22 сакавіка

21.03.2021 / 12:14

Кароткачасовы снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 22 сакавіка, паведамляе Белгідрамет.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны ноччу і днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дождж і мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-6, днём прагназуецца ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Nashaniva.com