Ціханоўская з прэм'ерам Літвы ўсклалі кветкі на месцы пакарання Каліноўскага ФОТАФАКТ
Сёння 157 гадоў з дня пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага.
22.03.2021 / 11:58
Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэм'еркай Літвы Інгрыдай Шыманіце і старшынёй парламента Вікторыяй Чміліце, кіраўніком камітэту па замежных справах Жыгімантасам Павільёнісам усклалі кветкі на Лукішках — месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Пасля гэтага ўдзельнікі цырымоніі накіраваліся ў Сейм. Сёння адбываецца міжнародны Форум Каліноўскага, прысвечаны пошуку мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі.