Мінздароўя: За суткі 983 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравалі 983 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 726 чалавек.

22.03.2021 / 14:18

У нядзелю было 1152 выпадкі.

Агулам, з пачатку пандэміі, зарэгістраваныя 311 428 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 302 168 пацыента.

За ўвесь час памерлі 2166 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 10 617 тэстаў (за ўвесь час — 5 226 399).

Nashaniva.com