ЕС упершыню за 30 гадоў уводзіць санкцыі супраць Кітая

Рада ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў узгадніла ўвядзенне санкцый у дачыненні да Кітая за сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.

22.03.2021 / 15:53

flickr.com

Размова ідзе пра першы санкцыйны пакет за больш чым 30 гадоў, паведамляе Deutsche Welle.

Да гэтага эмбарга ЕC на пастаўкі зброі ў КНР уводзілася пасля падаўлення кітайскімі ўладамі акцый пратэсту на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне ў 1989 годзе.

У новы санкцыйны спіс трапілі чатыры фізічныя і адна юрыдычная асоба. Іх актывы ў ЕС замарожваюцца, уезд у Еўрасаюз для іх зачынены.

Брусэль увязвае свой крок з генацыдам уйгураў і прадстаўнікоў іншых этнічных і рэлігійных меншасцяў у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.