«Ъ»: Расія рыхтуецца да газавай вайны з Беларуссю

«Коммерсантъ» зазначае, што ў Крамлі не збіраюцца ісці на кампрамісы з беларускім кіраўніцтвам, а рыхтуюцца да жорсткага супрацьстаяння.

15.06.2009 / 09:22

Пра гэта піша сёння газета «КоммерсантЪ», аналізуючы байкот Аляксандрам Лукашэнкам саміт АДКБ у Маскве і прызнанне нелегітымнымі прынятыя на ім рашэнні пра Калектыўныя сілы аперытаўнага рэагавання шасцю краінамі лідэрамі краін АДКБ.

«Коммерсантъ» зазначае, што ў Крамлі не збіраюцца ісці на кампрамісы з беларускім кіраўніцтвам, а рыхтуюцца да жорсткага супрацьстаяння.

Ужо ў найбліжэйшы час Масква можа пачаць новую атаку на Мінск, гэтым разам газавую. Яшчэ ў канцы траўня дарадца пасольства Расіі ў Беларусі па эканамічных пытаннях Андрэй Кузняцоў заявіў, што Беларусь плаціць за газ не ў поўным аб’ёме. «Цана на газ у першым квартале павінна была складаць $210 за тысячу кубаметраў, аднак аплата ідзе ў межах $150»,— заявіў дыпламат. У снежні 2008 году пытанне пра цану на газ абмяркоўвалася Дзмітрыем Мядзведзевым і Аляксандрам Лукашэнкам, яны дамовіліся, што цана будзе разлівацца па наступнай формуле: сярэднееўрапейская цана з паніжаючым каэфіцыентам 0,8 за выняткам транспартных выдаткаў і экспартнай пошліны.

Аднак гэтая дамоўленасць застаецца вуснай. Гэтая акалічнасць Расія можа выкарыстаць як інструмент дадатковага ціску на Мінск, патрабуючы выканаць умовы кантракту 2006 году і аплачваць пастаўкі газу паквартальна.
Як паведаміла ўчора крыніца ў «Газпроме», у манаполіі ўжо ёсць «фінансавыя прэтэнзіі да беларускага боку ў рамках дзеючага кантракта».

Паводле газета.ру