На пераходзе ў Мінску збілі 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу на зялёнае святло

Здарэнне адбылося ў аўторак на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Лабанка. 57-гадовы кіроўца на «Хондзе» збіў 11-гадовае дзіця.

24.03.2021 / 08:11

Хлопчык пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазвольны сігнал святлафора. Ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.