У Віцебску шукаюць відавочцаў ДТЗ, у якім загінула 16-гадовая дзяўчына

24.03.2021 / 09:34

Паводле звестак следства, 2 сакавіка каля 7.20 раніцы 60-гадовы кіроўца «Джылі» на вуліцы Горкага ў Віцебску збіў 16-гадовую дзяўчыну. Яна ішла праз вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына 19 сакавіка памерла ў бальніцы.

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія маюць звесткі пра аварыю, паведаміць пра гэта па тэлефонах + 375 29 7150903, + 375 33 3998044 (кругласутачна).

Nashaniva.com