Мінздароўя: За суткі 1378 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1378 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1447 чалавек.

24.03.2021 / 15:02

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 313 852 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 304 477 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2184 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 18 507 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 253 173 тэсты.

Nashaniva.com