Найвялікшы кітайскі аўтавытворца створыць электрамабіль — канкурэнта Tesla
Кітайская кампанія Geely запускае вытворчасць прэміяльнага электрамабіля пад новым брэндам «Zeekr», які мусіць стварыць сур’ёзную канкурэнцыю Tesla.
24.03.2021 / 19:48
Фота BBC
Летась мадэлі электрамабіляў Tesla сталі самымі папулярнымі ў Кітаі. Аднак плануецца, што ўжо сёлета на кітайскім рынку з’явіцца сур’ёзны канкурэнт амерыканскаму аўтавытворцу.
Geely з’яўляецца найвялікшай кампаніяй па вытворчасці аўтамабіляў у Кітаі, паведамляе BBC.
Кампаніі Geely належаць брэнды Volvo і Lotus, якія таксама распрацоўваюць электрамабілі прэміум-класа. Да таго ж, кампанія валодае акцыямі кампаніі Mercedes-Benz.
Галоўная стратэгія Zeekr першапачаткова будзе арыентавацца на кітайскі рынак, але кампанія таксама будзе вывучаць замежныя магчымасці з улікам сусветнага попыту на прэміяльныя электрамабілі.