Доктару Руслану Бадамшыну далі 15 сутак. Гэта яго ўжо пяты арышт
Затрымалі Руслана Бадамшына раніцай 24 сакавіка каля ліфта, калі ён выйшаў з кватэры, каб ехаць на працу. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна і склалі пратакол за дробнае хуліганства, дзе гаворыцца, што Руслан размахваў рукамі і лаяўся матам, нагадвае «Радыё Свабода».
26.03.2021 / 11:58
Фота з архіва Руслана Бадамшына.
Сёння яго асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула 19.1. Справу разглядала Анастасія Кулік.
Руслан Бадамшын працуе доктарам функцыянальнай дыягностыкі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Са жніўня мінулага года яго затрымлівалі чатыры разы, ён правёў пад арыштам 48 дзён.