Па БТ назвалі імя затрыманага з «выбуховымі прыстасаваннямі» і паставілі запіс размовы з Карач 

Тэлеканал «Беларусь-1» паказаў сюжэт пра сённяшняе затрыманне 35-гадовага жыхара Пінска, які, паводле МУС, збіраўся ўзарваць два выбуховыя прыстасаванні.

26.03.2021 / 23:29

У сюжэце назвалі яго імя — Вячаслаў Маляйчук.

Паўтарылі і сцвярджэнне аб датычнасці да меркаваных выбухаў «Байпола».

Таксама ў эфіры прагучаў запіс размовы з Вольгай Карач, якую назвалі «адной з прадстаўніц беларускай апазіцыі, якая працуе разам са Святланай Ціханоўскай у Польшы». 

«Рабяты, наш пратэст мірны. Тое, што будзе за дужкамі мірнага пратэсту, вас не тычыцца. Паверце, міліцыі будзе чым займацца», — кажа голас, які, як сцвярджаецца ў сюжэце, належыць Вользе Карач. 

Чытайце таксама: МУС паведамляе пра затрыманне «тэрарыста», які заклаў выбухоўку ў сметніцу, і звязвае яго з «Байполам»

 Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Nashaniva.com