Вызвалілі Паўла Мажэйку, якога затрымлівалі за карціну Пушкіна

Грамадскага дзеяча і журналіста з Гродна Паўла Мажэйку выпусцілі з гродзенскай турмы 29 сакавіка. Яго затрымлівалі на 72 гадзіны за карціну на выставе, якая па меркаванні пракуратуры «рэабілітавала і апраўдвала нацызм», піша Радыё Свабода.

29.03.2021 / 16:32

Белсат

Адпусцілі з фармулёўкай «няма падстаў для далейшага знаходжання пад вартай».

Паведамлялася, што Генпракуратура 26 сакавіка завяла крымінальную справу на Паўла Мажэйку, а таксама на аўтара карціны Алеся Пушкіна, за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

На карціне быў партрэт удзельніка антысавецкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, якому падчас вайны закідалі супрацоўніцтва з нацыстамі, а пасля 1944 года забойствы міліцыянераў і савецкіх актывістаў.

У Гродне па справе пра «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» затрымалі журналіста Паўла Мажэйку

На мастака Алеся Пушкіна завялі крыміналку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму»

Мастак Алесь Пушкін, супраць якога завялі крымінальную справу «за нацызм», вярнуўся на радзіму

Nashaniva.com