Затрымалі мастака Алеся Пушкіна — чацвёра выносілі з працоўнага месца

30.03.2021 / 16:41

Як стала вядома «Нашай Ніве», толькі што на аб'екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй). 

Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.

26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта. 

Чытайце: Мастак Алесь Пушкін: Міністр замежных спраў Украіны ўгаворваў застацца, але я не з тых, хто бяжыць за мяжу

АЯ, ЗП