Меркель і Макрон у размове з Пуціным выступілі за свабодныя выбары ў Беларусі

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Германіі па выніках перамоў Уладзіміра Пуціна з Эманюэлем Макронам і Ангелай Меркель.

31.03.2021 / 07:37

«У кантэксце Беларусі канцлер ФРГ і французскі прэзідэнт выказаліся за нацыянальны інклюзіўны працэс дыялогу і за свабодныя выбары», — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага Берліна.

У той жа час на сайце Крамля сказана, што ў размове з Эманюэлем Макронам і Ангелай Меркель пры абмеркаванні абстаноўкі ў Беларусі «Уладзімір Пуцін адзначыў недапушчальнасць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы».