Уначы «Фальксваген» у Мінску збіў на пераходзе пешахода
31.03.2021 / 07:59
ДАІ
Здарэнне адбылося каля 00:30 на вуліцы Адзінцова. 34-гадовы кіроўца ехаў з боку Лабанка ў напрамку вул. Якубоўскага. Паблізу дома №65 здзейсніў наезд на 60-гадовую жанчыну, што пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ.
Жанчына дастаўлена ў бальніцу.
ДАІ нагадвае пешаходам, што не варта пачынаць пераход, не пераканаўшыся ў тым, што ўсе аўтамабілі спыніліся.