У Расіі зарэгістравалі першую ў свеце вакцыну ад кавіду для жывёл

Навукоўцы Рассельгаснагляду распрацавалі вакцыну ад кавіду для жывёл, паведаміў намеснік кіраўніка нагляднага ведамства Канстанцін Савянкоў, вакцына называецца «Карнівак-Кав», піша РБК.

31.03.2021 / 08:11

Фота Надзеі Бужан

Масавая вытворчасць вакцыны можа пачацца ўжо ў красавіку, удакладніў ён.

Клінічныя выпрабаванні вакцыны пачаліся ў кастрычніку 2020 года, прэпарат выпрабавалі на сабаках, кошках, пясцах, норках, лісах і іншых жывёлах. Са слоў Савянкова, у жывёл у 100% выпадкаў былі выпрацаваныя антыцелы да каранавіруса.