Жыхарам Берліна забаранілі хадзіць па крамах і музеях без тэсту на кавід

З 31 сакавіка ў Берліне ўступілі ў сілу новыя абмежаванні ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. У адпаведнасці з імі гараджанам дазваляецца наведваць некаторыя ўстановы толькі пры наяўнасці адмоўнага тэсту на COVID-19, паведамляе РБК.

31.03.2021 / 08:20

Улады нямецкай сталіцы прынялі рашэнне аб новых мерах 27 сакавіка. Паводле новых правілаў, берлінцам забаронена хадзіць у цырульні, музеі і нехарчовыя крамы без свежага выніку ПЛР-тэсту, які пацвярджае адсутнасць у гараджаніна каранавіруса.

Абмежаванне не закране наведванне прадуктовых крам, аптэк, салонаў оптыкі, крам бытавой хіміі і тавараў для дома, канцтавараў, кніжных і зоамагазінаў, заправак, аўтамайстэрняў.

Аналагічныя меры дзейнічаюць у дачыненні да мемарыяльных комплексаў, карцінных галерэй, музеяў, салонаў прыгажосці, масажных кабінетаў, тату-салонаў і іншых устаноў у галіне персанальнага догляду. Наведванне ўстаноў культуры магчыма толькі з папярэднім запісам.

У Берліне застаюцца зачыненымі тэатры, кінатэатры, канцэртныя пляцоўкі і іншыя ўстановы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама саўны, лазні, забаўляльныя паркі, казіно, букмекерскія канторы і іншыя ўстановы сферы вольнага часу.