Сёння да 14:00 адключаць святлафор на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Энгельса

01.04.2021 / 07:48

Сёння з 9:00 на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Энгельса будуць адбывацца планавыя работы па замене святлафораў, піша ДАІ.

На ўчастку будзе адключаны святлафор. Плануецца, што інжынерныя работы працягнуцца да 14:00.

Nashaniva.com