«Белавія» ад пятніцы аднаўляе палёты ў Калінінград

Авіякампанія «Белавія» з 2 красавіка аднаўляе рэйсы па маршруце Мінск — Калінінград — Мінск, паведамляе сайт авіяперавозчыка.

01.04.2021 / 08:22

pixabay.com

Рэйсы будуць выконвацца па пятніцах з вылетам з Мінска ў 8.30 і прыбыццём у Калінінград у 8.30. Зваротны рэйс з Калінінграда — у 9.10 з прыбыццём у Мінск у 11.10. 

Праўда, перад набыццём білета варта ўдакладняць у кампетэнтных органаў абмежаванні на ўезд/выезд.

Nashaniva.com