У Маладзечанскім раёне брат ганяўся за сястрой з сякерай
Здарэнне адбылося 30 сакавіка ў в. Дамашы, паведамляе kraj.by.
01.04.2021 / 15:24
69-гадовая жанчына пазваніла ў міліцыю. Яна распавяла, што брат агрэсіўна сябе паводзіць, бегае па двары з сякерай у руках.
Высветлілася, што мужчына прасіў у жанчыны грошай, яна адмовіла. Затым ён запатрабаваў яго накарміць, і таксама атрымаў адмову. У выніку ён стаў ганяцца за ёй з сякерай са словамі: «Сёння я цябе скончу!»
Жанчыне ўдалося замкнуцца ў сваёй палове дома і выклікаць міліцыю.
Міліцыя затрымала мужчыну, агляд паказаў 1,7 праміле алкаголю.