Ва Украіне зарэгістравалі абсалютны рэкорд заражэнняў COVID-19
Ва Украіне зафіксаваныя 19 893 новыя выпадкі захворвання новай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, паведаміў у сваім Facebook міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў.
02.04.2021 / 09:56
РБК-Украіна
Як сведчаць даныя сістэмы маніторынгу Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, гэта найбольшая колькасць за адныя суткі з пачатку пандэміі: да гэтага рэкорд быў зарэгістраваны 26 сакавіка (18 132).
«У прыватнасці, захварэлі 834 дзіцяці і 484 медработнікі», — напісаў Сцяпанаў.
Ён паведаміў, што за мінулыя суткі шпіталізавана 5040 чалавек, смяротных выпадкаў — 433, а выздаравела 10 287 чалавек. Таксама за суткі было прышчэплена 19 097 чалавек, а за ўвесь час вакцынацыі — амаль 268 тысяч чалавек.