КДБ уключыў Ціханоўскую і Латушку ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці
дапаўняецца
02.04.2021 / 17:21
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ўключыў Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Антона Матольку і яшчэ 14 чалавек у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Таксама ў спіс трапілі былыя сілавікі, звязаныя з ініцыятывай «Байпол», былы афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў і Вячаслаў Малейчук.
Усіх, акрамя Малейчука, абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 14 і ч.3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі.