У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі бабуля і ўнук
Трагічнае здарэнне адбылося ў в. Зазерка, паведамляе СК.
03.04.2021 / 12:41
Фота СК
Ноччу ўзгаранне заўважыў сусед. Ён разбіў акно ў доме і змог выратаваць 4-гадовую дзяўчынку. На жаль, выратаваць бабулю і другое дзіця не ўдалося.
Папярэдняя прычына пажару высвятляецца.