У цэнтры Гомеля BMW знёс агароджу і вылецеў на ходнікі
03.04.2021 / 15:39
Пра выпадак напісаў «ЧП Гомель».
ДТЗ адбылося ўвечары 2 красавіка ля драмтэатра. Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем, пратараніў агароджу і вылецеў на ходнікі.
Нягледзячы на тое, што месца, дзе адбылося ДТЗ, дастаткова ажыўленае, абышлося без пацярпелых.