Праваабаронцы: Студэнта БНТУ затрымалі за стужку на заплечніку

У суботу на тэрыторыі БНТУ быў затрыманы студэнт за стужку на заплечніку. Праваабаронцы дазналіся, што гэта Яўген Дзенісенка.

03.04.2021 / 20:01

На ўваходзе хлопца затрымалі супрацоўнік Савецкага РУУС і прарэктар БНТУ Захарэвіч.

На студэнта склалі пратакол па артыкуле 24.23, нібыта стужачкі на заплечніку — гэта адзіночны пікет.

Так як студэнт непаўнагадовы, яго адпусцілі.

3 красавіка ў БНТУ праходзіў Дзень адчыненых дзвярэй.

Nashaniva.com