Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень

Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць 4 красавіка Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрэсенне Хрыста.

03.04.2021 / 22:26

Другі год запар свята адбываецца ва ўмовах пандэміі, а сёлета і ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу.

Але пасля цемры надыходзіць світанак.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Nashaniva.com