Лукашэнка: Ідзе інфармацыйная вайна
Аляксандр Лукашэнка прагназуе ўзмацненне інфармацыйнага супрацьстаяння.
05.04.2021 / 12:27
БелТА
Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы рашэнні па прызначэнні новага міністра інфармацыі і намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, піша БелТА. Уладзімір Пярцоў змяніў на пасадзе міністра інфармацыі Ігара Луцкага, той прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
«Ідзе інфармацыйная вайна, ужо не проціборства (хацелася б, каб гэта было хаця б проціборства). Баюся, што далей горш будзе ў плане інфармацыйнага супрацьстаяння», — падкрэсліў Лукашэнка.