На будоўлі «Мінск Свету» абарвалася люлька з будаўнікамі. Адзін рабочы загінуў, адзін жывы

На будоўлі аднаго з дамоў у жылым комплексе «Мінск Свет» абарвалася будаўнічая люлька, паведаміў сведка, піша Tut.by.

05.04.2021 / 13:54

Tut.by

Інцыдэнт адбыўся сёння на будоўлі 25-павярховага дома на вуліцы Аэрадромнай.

Пазней Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што люлька сарвалася з вышыні 18-га паверха. Працы праводзілі два падсобныя рабочыя. Аднаго з іх з люлькі, якая нахілілася, дасталі рабочыя да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Ён не пацярпеў. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі другога чалавека была канстатавана яго смерць.