Магілёвец выйграў буйную суму ў гульнявых аўтаматах, а затым прайграў яе. Ён вырашыў адпомсціць аўтаматам

05.04.2021 / 23:49

31 сакавіка каля 3 гадзіны ночы ў адным з забаўляльных клубаў Магілёва спрацавала трывожная кнопка, паведамляе Дэпартамент аховы.

На месца выкліку прыбылі супрацоўнікі Ленінскага аддзела аховы, якія высветлілі, што мужчына, выйграўшы буйную суму грошай, паспадзяваўся на поспех і вырашыў павялічыць свой выйгрыш. Але ён прайграў усю суму, што не спадабалася магілёўцу, і ён пачаў разбураць гульнявыя аўтаматы. На заўвагі персаналу ён не звяртаў ніякай увагі.

Магілёвец быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС для далейшых разбораў. Як высветлілася, 25-гадовы мясцовы жыхар быў п'яны.

Nashaniva.com